BE RU EN

Кітайцы выціскаюць МАЗ

  • 12.11.2025, 13:10

Новая статыстыка з расійскага рынку.

У кастрычніку 2025 года на расійскім рынку прададзена 335 новых грузавікоў Мінскага аўтамабільнага завода — на 42,7% менш, чым за той жа месяц 2024-га (585), гаворыцца ў даследаванні «АСМ-холдынг» (РФ), заўважыў «Позірк».

Прадукцыя МАЗа ў мінулым месяцы заняла 6-е месца ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынку Расіі, канстатавалі эксперты (у студзені, лютым і сакавіку было 6-е, у красавіку прадпрыемства дзяліла 5–6-е, у маі — 4-е, у чэрвені, ліпені і жніўні — 7-е, у верасні — 5-е). Доля на рынку склала 5,2% (у верасні — 5%).

Лідэрамі продажаў у справаздачным месяцы сталі КамАЗ — 1.675 (-34,1% да кастрычніка 2024-га), SITRAK — 1.182 (-39,7%), FAW — 574 (-48,2%).

За дзесяць месяцаў 2025 года беларускае прадпрыемства рэалізавала на рынку РФ 2.595 грузавікоў (4.680; -44,6%, падзенне ў 1,8 раза).

За 2024 год МАЗ збыл у РФ 5.719 адзінак дадзенай тэхнікі (за 2023-і — 6.406; -10,7%).

Пяцёрка лідэраў продажаў па выніках 2024-га: КамАЗ (23.121; -26,5% да ўзроўню продажаў 2023-га), SITRAK (19.376; -19,2%), Shacman (15.545; -25,6%), FAW (11.680; -26,3%), Dongfeng (9.990; рост у 2,1 раза).

Апошнія навіны