Еўрапейскія акцыі пабілі рэкорд росту
- 12.11.2025, 12:34
У надзеі на заканчэнне шатдаўну ЗША і на фоне станоўчых справаздач.
Еўрапейскія акцыі ў сераду дасягнулі рэкорднага максімуму дзякуючы спаду напружанасці з-за самага працяглага ў гісторыі шатдаўну федэральных установаў ЗША, што, здаецца, блізіцца да завяршэння. Інвестары таксама віталі гіганцкі інвестыцыйны план брытанскай SSE, піша The Moscow Times.
Пан'еўрапейскі індэкс STOXX 600 да 11:37 (па Мінску) вырас на 0,5%.
Рост узначалілі акцыі SSE PLC, Alcon AG і Brenntag SE, якія падаражэлі на 11,37%, 6,45% і 5,44% адпаведна.
Нямецкі індэкс DAX падскочыў на 1,0%, брытанскі індэкс FTSE 100 умацаваўся на 0,2%, французскі CAC 40 падняўся на 0,8%.