Сёння — дзень памяці Рамана Бандарэнкі
- 12.11.2025, 11:10
Пяць гадоў пасля забойства героя «Плошчы Перамен».
12 лістапада 2020 года трагічна загінуў герой «Плошчы Перамен» Раман Бандарэнка.
Пяць гадоў таму пасля збіцця лукашыстамі памёр беларускі герой, які выйшаў на абарону свайго двара, напісаўшы «Я выхожу».
Яго збілі і затрымалі напярэдадні 11 лістапада на Плошчы Перамен у Мінску, а потым завезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Адтуль мужчына трапіў у Бальніцу хуткай дапамогі з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі, дзе праз некалькі гадзін памёр.
Яго апошнія словы вечарам 11 лістапада былі: «Я выхожу». Смерць Рамана, якому было 31 год, скалыхнула ўсю Беларусь.
Улады спрабавалі пераканаць, што ён быў п'яны, але лекары не выявілі ў яго крыві алкаголю.
Дзякуючы злітым запісам размоў і білінгу тэлефонаў стала вядома, што сярод прысутных на Плошчы Перамен тым вечарам былі прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмонт, былы кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея, а цяпер «сенатар» Дзмітрый Баскаў, а таксама кікбаксёр, які трэніраваў СОБР, Дзмітрый Шакута.