BE RU EN

Трамп выставіў ультыматум авіядыспетчарам

  • 10.11.2025, 20:27

Недахоп супрацоўнікаў на тле шатдаўну прывёў да масавых адмен рэйсаў напярэдадні Дня падзякі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запатрабаваў ад авіядыспетчараў вярнуцца на рабочыя месцы, прыгразіўшы скараціць заробак тым, хто не выйдзе на працу. Яго словы цытуе Bloomberg.

«Усе авіядыспетчары павінны вярнуцца да працы НЕАДКЛАДНА!!!» — напісаў Трамп у Truth Social.

Кіраўнік Белага дома паабяцаў бонус у памеры $10 тыс. тым, хто працягвае працаваць ва ўмовах шатдаўну.

«Для тых авіядыспетчараў, якія былі ВЯЛІКІМІ ПАТРЫЁТАМІ і не ўзялі АДПУСКУ з-за махлярства дэмакратаў з шатдаўнам, я парэкамендую БОНУС у памеры $10 000 на чалавека за выдатныя заслугі перад нашай краінай», — сцвярджае ён.

Авіядыспетчары ў ЗША працуюць без заробку з моманту пачатку прыпынення працы ўрада 1 кастрычніка. Яны ўсё часцей пачалі браць бальнічныя, паведамляе Bloomberg. З-за недахопу персаналу ў аэрапортах пасажыры сутыкнуліся з масавымі адменамі і затрымкамі рэйсаў.

Апошнія навіны