Калі ў беларусаў наступныя вялікія выходныя?
- 10.11.2025, 18:43
Чакаць засталося нядоўга.
Да зімы засталося роўна тры тыдні, але добрая навіна ў тым, што ў снежні беларусаў чакаюць вялікія выходныя, піша Onlíner.
Паглядзім, як будзем адпачываць і працаваць у канцы гэтага года.
Сёлета каталіцкае Раство, 25 снежня, прыпадае на чацвер, таму выхадным вырашылі зрабіць яшчэ і пятніцу, 26 снежня. Так што можна будзе адпачываць чатыры дні запар — з 25 па 28 снежня.
Праўда, 26 снежня давядзецца адпрацаваць у суботу, 20 снежня.