BE RU EN

Украіна наносіць удар па энергетыцы Расіі ў адказ

  • 10.11.2025, 18:01

Дроны Узброеных Сіл Украіны пакінулі без святла дзясяткі тысяч расіян.

Некалькі абласцей Украіны сутыкнуліся з віялавымі адключэннямі святла ў нядзелю пасля таго, як Расія нанесла, паводле слоў украінскага аператара энергасістэмы, «самы масіраваны ўдар» па электрастанцыях з пачатку поўнамаштабнага ўварвання, піша Politico (пераклад — сайт Charter97.org).

У адказ украінскія сілы ўначы запусцілі дроны па расійскай энергаінфраструктуры. Паводле даных Reuters і AFP, атака прывяла да адключэння электрычнасці ў Варонежы і пакінула без святла каля 20 тысяч чалавек.

Украінскі аператар паведаміў, што ўдары па аб'ектах наносіліся з пятніцы па суботу, а ў суботу краіна фактычна засталася без даступных магутнасцяў. Атака ўключала сотні дронаў і дзясяткі ракет. «Мы страцілі ўсё, што аднаўлялі круглыя суткі. Кожны раз вораг б'е яшчэ жорстчэй і больш цынічна», — заявілі ў кампаніі.

У шэрагу рэгіёнаў уведзены аварыйныя адключэнні працягласцю да 16 гадзін. Міністр энергетыкі адзначыла, што абмежаванні будуць скасаваныя пасля стабілізацыі сітуацыі.

Паводле дадзеных Паветраных сіл Украіны, галоўнымі мэтамі расійскай атакі сталі Кіеўская, Дняпрапятроўская і Палтаўская вобласці. Удары таксама закранулі аб'екты цеплазабеспячэння, водазабеспячэння і інфраструктуру ў розных гарадах, уключаючы Хмяльніцкую і Ровенскую АЭС, паведаміў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.

Ён падкрэсліў, што Расія наўмысна стварае пагрозу ядзернай бяспецы ў Еўропе, і заклікаў правесці тэрміновае пасяджэнне Рады кіраўнікоў МАГАТЭ для рэагавання на ўзніклыя рызыкі.

Кіеў цэліцца ў энергазабеспячэнне Расіі пасля масіраванай атакі на энергетычную сетку Украіны

«У шэрагу рэгіёнаў Украіны ўведзеныя аварыйныя адключэнні электраэнергіі», — сказала міністр энергетыкі Святлана Васіліўна Грынчук.

Апошнія навіны