BE RU EN

Лукашэнка загадаў чыноўнікам вярнуцца да паперы і правадных тэлефонаў

  • 10.11.2025, 17:11

У дыктатара параноя — тэхналогіі падаюцца змовай амерыканскіх спецслужбаў.

— Давайце на папяровых носьбітах, як гэта было раней, некаторыя рэчы будзем вырашаць. І народу надта пераймацца не трэба: «Ах, персанальныя даныя — нумар тэлефона, яшчэ нешта, адрас...» — цытуе кіраўніка яго прэс-служба.

Але і гэта яшчэ не ўсё. На нарадзе 10 лістапада Лукашэнка заявіў, што неабходна захаваць правадную тэлефонную сетку.

— Тады ваша размова дакладна не будзе на серверах у Канадзе або ЗША. У адваротным выпадку: ваш тэлефон ляжыць побач — спецслужбы ведаюць усё, што ў вас адбываецца. Уключаны, выключаны — неважна.

Апошнія навіны