У беларускай жанчыны падчас рамонту прабег аўтамабіля павялічыўся на 1300 кіламетраў
- 10.11.2025, 15:17
Як так атрымалася?
37-гадовая мінчанка здала свой аўтамабіль у рамонт і не карысталася ім каля месяца. Аднак, калі вярнулася па машыну, убачыла на адометры лішнія 1300 кіламетраў. Дарэчы, рамонт так і не быў выкананы.
Як паведамляе міліцыя Мінска, 45-гадовага мужчыну, які мусіў адрамантаваць аўтамабіль, затрымалі. Ён прызнаўся, што неаднаразова выкарыстоўваў чужы транспартны сродак у асабістых мэтах.
Узбудзілі крымінальную справу.