Марскія дроны атакавалі Туапсэ: палае адзін з караблёў
- 10.11.2025, 8:55
У порце ўспыхнуў пажар.
Ноччу 10 лістапада ў горадзе Туапсэ Краснадарскага краю РФ прагрымеў шэраг выбухаў. Успыхнуў пажар. У Расіі заявілі пра атаку дронаў.
Па папярэдняй інфармацыі, пад ударам апынуўся порт. Верагодна, ёсць пападанні, пішуць украінскія СМІ.
Трывогу з-за пагрозы беспілотнікаў у Туапсэ абвясцілі яшчэ каля 23:00 9 лістапада.
«У Туапсэ працягваецца трывога па БЭК. Мясцовыя паведамляюць пра паспяховыя наступствы. Верагодна, адбылося пападанне ў адзін з караблёў», - паведаміў маніторынгавы Telegram-канал Exilenova+.
Паводле звестак OSINT-канала Dnipro Osint, Туапсэ атакуюць марскія беспілотнікі. Па кадрах удалося вызначыць, што, папярэдне, удар прыйшоўся паблізу прычала 167.
Telegram-канал Supernova+ піша, што ў Туапсэ ў выніку атакі палае адзін з караблёў у мясцовым порце.
Нагадаем, 2 лістапада Служба бяспекі Украіны сумесна з іншымі сіламі бяспекі і абароны здзейсніла атаку на нафтавы тэрмінал у расійскім порце Туапсэ у Краснадарскім краі. Удар беспілотнікаў прывёў да пашкоджання танкера і часткі портавай інфраструктуры.