ЗСУ знішчылі тры лініі прадуктоправода «Кальцавы» ў Маскоўскай вобласці
- 1.11.2025, 21:39
Нават узброеная ахова і сістэмы абароны не змаглі прадухіліць выбухі.
31 кастрычніка Узброеныя Сілы Украіны знішчылі тры лініі прадуктоправода «Кальцавы» ў Маскоўскай вобласці, паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны. Гэтыя лініі выкарыстоўваліся для паставак паліва для расійскай арміі.
Нават узброеная ахова і сістэмы абароны не змаглі прадухіліць выбухі: усе тры лініі былі адначасова падарваныя і выведзеныя з ладу. На думку ГУР, гэта сур'ёзны ўдар па ваеннай моцы Расіі і яе эканоміцы ў Маскоўскім рэгіёне.
Даўжыня прадуктоправода складае 400 кіламетраў, па ім пастаўлялі паліва з Разанскага, Ніжагародскага і Маскоўскага НПЗ. Ён мог перакачваць да 3 мільёнаў тон авіяцыйнага паліва, 2,8 мільёна тон дызельнага і 1,6 мільёна тон бензіну ў год.