BE RU EN

Сірыйскі лідар упершыню ў гісторыі наведаe Белы дом

  • 1.11.2025, 21:06

У лістападзе ён сустрэнецца з Трампам.

Лідар Сірыі Ахмед аль-Шараа ужо ў лістападзе прыбудзе з афіцыйным візітам у Белы дом. Гэта будзе першы падобны выпадак у гісторыі.

Аб гэтым паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на допіс журналіста Axios Барака Равіда у сацсетцы X.

Ён напісаў, што пра такі візіт яму распавёў пасол ЗША ў Сірыі Том Баррак.

- Прэзідэнт Сірыі Ахмед аш-Шараа плануе наведаць Вашынгтон 10 лістапада і, як чакаецца, сустрэнецца з прэзідэнтам (ЗША Дональдам Трампам - рэд.) у Белым доме, - гаворыцца ў допісе.

Таксама ён адзначыў, што гэта будзе першы візіт сірыйскага лідара ў Белы дом. Да гэтага кіраўнікі Сірыі ніколі не здзяйснялі падобнага.

Апошнія навіны