Эксперты назвалі топ-5 бюджэтных тэлефонаў
- 1.11.2025, 19:53
Яны танныя і магутныя.
Знайсці якасны смартфон коштам менш за 200 долараў сёння стала значна прасцей, чым раней. Бюджэтны сегмент хутка развіваецца, і ў 2025 годзе ён багаты на мадэлі, якія прапануюць стыльны дызайн, хуткія экраны, плаўную працу і працяглую падтрымку.
Рэдактары партала Gizchina абнавілі свой топ лепшых Android-смартфонаў коштам да 200 долараў, з пакупкай якіх вы дакладна не памыліцеся.
Адкрывае спіс Moto G (2025), у якім рэалізавана практычна ўсё, што вы шукаеце ў бюджэтным смартфоне. Гэта 6,7-цалевы экран Full HD+ з частатой 120 Гц, працэсар MediaTek, аптымальны для прагартоўвання сацыяльных сетак і гульняў, і аўтаномнасць да двух дзён пры звычайным выкарыстанні. Таксама тут ёсць падтрымка NFC і «чыстая» версія Android.
Далей ідзе Galaxy A16 5G ад Samsung, які застаецца адным з самых даступных смартфонаў на рынку з падтрымкай 5G. Таксама ён можа пахваліцца панэллю Super AMOLED і падтрымкай абнаўленняў Android цэлых шэсць гадоў.
Смартфон CMF Phone 1, створаны суббрэндам Nothing, вылучаецца сваім дызайнам. Ён выглядае незвычайна дзякуючы зменным заднім панэлям і яркім каляровым рашэнням. А наяўнасць чыпсэта Dimensity 7300 робіць яго адным з самых магутных смартфонаў у бюджэтным класе.
DOOGEE Blade 10 назвалі найбольш даўгавечным бюджэтным смартфонам. Апарат мае трывалую канструкцыю, абароненую па вайсковым стандарце MIL-MIL-STD-810H, і не баіцца падзення з вялікай вышыні і траплення ў ваду. Ён не б’е рэкордаў прадукцыйнасці, але лёгка спраўляецца з шматзадачнасцю і сацыяльнымі сеткамі, а яго батарэі хопіць на 2 дні.
Замыкае спіс Moto G 5G (2024). Нягледзячы на тое, што гэтая мадэль крыху састарэла, яна ўсё яшчэ застаецца адным з самых функцыянальных тэлефонаў да $200. Тэлефон падтрымлівае 5G, выкарыстоўвае чыпсэт Snapdragon 4 Gen 1 і абсталяваны вялікім 6,6-цалевым дысплеем з частатой абнаўлення 120 Гц.