Стала вядома, колькі ў Беларусі пустуючых дамоў
- 1.11.2025, 19:44
Некаторыя з іх можна набыць за адну базавую.
У Беларусі сваіх гаспадароў чакае больш за 48 000 пустуючых дамоў — такой лічбай падзяліліся ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
З студзеня 2023 года такія аб’екты ўносяцца ў Адзіны рэестр пустуючых жылых дамоў, які аб’яднаў разрозненыя рэестры пустуючых дамоў, што раней размяшчаліся на сайтах і стэндах мясцовых выканкамаў.
У дачыненні да 28 000 дамоў, уключаных у рэестр, вядзецца праца — шукаюць уласнікаў, афармляюць перадачу ў камунальную ўласнасць, рыхтуюць продаж.
З пачатку 2025 года 1200 дамоў з рэестра было прададзена, з іх 700 — за адну базавую велічыню. Цяпер да продажу прапануецца больш за 500 дамоў, 400 з іх можна набыць за адну базавую.
Лідарам па колькасці дамоў, унесеных у рэестр, з’яўляецца Гродзенская вобласць.