Варатар беларускага клуба прапусціў кур'ёзны гол
- 1.11.2025, 19:20
Відэафакт.
У суботу, 1 лістапада, у матчы 27-га тура Betera-вышэйшай лігі «МЛ Віцебск» сустракаецца з «Іслаччу».
На 22-й хвіліне галкіпер «Іслачы» Аляксандр Свірскі дапусціў выніковую памылку.
26-гадовы варатар, выбіваючы мяч са штрафной, трапіў у гульца суперніка — Аляксандра Месаровіча. Ад спіны легіянера мяч адскочыў у вароты.