BE RU EN

На Дзяды беларусы Бельгіі ўшанавалі памяць Міколы Равенскага

  • 1.11.2025, 19:01

Ён з’яўляецца аўтарам музыкі да гімна «Магутны Божа».

1 лістапада беларуская супольнасць традыцыйна збіраецца на могілках у Лёвене, каля магілы вядомага беларускага кампазітара Міколы Равенскага — аўтара музыкі да малітвы «Магутны Божа».

Тут адбываецца шэсце і супольная малітва — малебен за ўсіх памерлых, за тых, хто адышоў у іншы свет.

«Мы ўшаноўваем памяць родных, блізкіх і ўсіх, хто змагаўся за Беларусь і беларускую культуру. Гэта дзень спыніць час, успомніць, падзякаваць і захаваць сувязь пакаленняў праз малітву, памяць і духоўную еднасць», — паведамілі Charter97.org удзельнікі акцыі.

Апошнія навіны