Зусім хутка беларусаў чакаюць тры выхадныя
- 1.11.2025, 18:04
Да канца года засталося роўна два месяцы.
Да канца года засталося роўна два месяцы — і доўгія выхадныя будуць у кожным з іх. Найбліжэйшыя — ужо на наступным тыдні. Як менавіта мы будзем адпачываць і ці давядзецца за гэты адпачынак «разлічвацца» працоўнымі днямі, распавёў «Онлайнер».
На наступным тыдні будзе тры выхадныя запар — з пятніцы па нядзелю: 7, 8 і 9 лістапада. Сёмага лістапада ў Беларусі з’яўляецца афіцыйным выхадным, адрабляць яго ў іншы дзень не трэба.
У снежні выхадныя будуць даўжэйшыя — чатыры дні запар: з 25 па 28 снежня. Праўда, перад гэтым давядзецца працаваць шэсць дзён — працоўная пятніца 26 снежня пераносіцца на суботу 20 снежня.
Канун Новага года — 31 снежня — афіцыйным выхадным, дарэчы, не з’яўляецца, а вось 2026 год пачнецца адразу з чатырох выхадных — з 1 па 4 студзеня.