BE RU EN

Пяць гадоў таму лукашысты ўпершыню з 1988 года разагналі шэсце на Дзяды

  • 1.11.2025, 12:59

У людзей стралялі гумовымі кулямі і кідалі святлошумавыя гранаты.

1 лістапада 2020 года беларускія сілавікі ўпершыню з 1988 года разагналі шэсце на Дзяды. У людзей стралялі гумовымі кулямі, кідалі святлошумавыя гранаты, а пры затрыманні збівалі, нагадвае «Еўрарадыё».

У дачыненні да ўдзельнікаў мітынгу была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак».

Падазраванымі прызналі 231 чалавека.

Першы мітынг памяці ахвяр палітычных рэпрэсій на Дзяды быў арганізаваны моладзевымі арганізацыямі «Талака» і «Тутэйшыя» на плошчы Янкі Купалы ў Мінску ў 1987 годзе.

30 кастрычніка 1988 года ў Мінску, у раёне Усходніх могілак і Курапат, адбыліся шматтысячныя шэсце і мітынг-рэквіем у памяць пра ахвяр сталінізму. Тады камуністычная ўлада сілай разагнала мітынг.

Апошнія навіны