У Пуціна раптам загаварылі пра канец вайны
- 1.11.2025, 12:38
У чым хітрасць?
Заява спецыяльнага прадстаўніка Уладзіміра Пуціна Кірыла Дзмітрыева пра тое, што вайна ва Украіне можа завяршыцца на працягу наступнага года, не адпавядае сапраўднасці.
Пра гэта ў інтэрв'ю «Главреду» распавёў палітычны і эканамічны эксперт Тарас Загародні.
«Дзмітрыеў хлусіць. Звярніце ўвагу, дзе ён гэта сказаў. У Саудаўскай Аравіі. А што ён там рабіў? Усё проста: расіяне цяпер мітусяцца ў паніцы і спрабуюць не дазволіць Саудаўскай Аравіі выкінуць Расію з нафтавага рынку. Зразумейце, цяпер стаіць пытанне менавіта пра выкідванне Расіі з нафтавага рынку назаўсёды. Саудаўская Аравія і Блізкі Усход гатовыя замяніць усю расійскую нафту, прынамсі патрэбы Індыі яны дакладна перакрыюць», — адзначыў эксперт.
Паводле яго слоў, таму-то «Дзмітрыеў носіцца ў паніцы і абяцае, што вайна цягам года скончыцца».
«Але насамрэч вайна не скончыцца, пакуль Пуцін ва ўладзе, пакуль ён жывы, нават калі Расія пры гэтым будзе распаўзацца. Украіне неабходна біць цяпер па тэрыторыі Расіі, ладзіць блэкаут у яе еўрапейскай частцы (гэтыя ўдары ўжо пачаліся) і даводзіць расійскую эканоміку да калапсу. Гэта адзіны сцэнар, які нас задавальняе. Усе іншыя сцэнарыі для нас не існуюць, таму што пры іх Расія і далей будзе ваяваць», — падсумаваў эксперт.