BE RU EN

Пажар на нафтабазе ў Феадосіі трывае ўжо чацвёртыя суткі

  • 9.10.2025, 22:54

Нафтабазу атакавалі Сілы абароны Украіны.

Нафтаналіўны тэрмінал у часова акупаванай Феадосіі гарыць ужо чацвёрты дзень пасля атакі Сіл абароны Украіны ў ноч з 5 на 6 кастрычніка.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Новае відэа пажару, знятае з аўтамабіля, які ехаў па дарозе, размясціў тэлеграм-канал «Крымскі вецер». На ім відаць полымя і клубы дыму над адным з вялікіх рэзервуараў тэрмінала.

Пасля выбухаў на аб’екце ўзнік пажар, полымя паступова ахапіла новыя рэзервуары тэрмінала, а воблака чорнага дыму і гару агарнула горад. Паводле паведамлення мясцовага актывіста, Феадосію пачалі пакідаць турысты і гараджане.

«Сітуацыя вельмі сур’ёзная, але мясцовыя ўлады яе замоўчваюць і не прымаюць мер для працы з насельніцтвам па гэтай праблеме», — распавёў актывіст праекта «Радыё Свабода» «Крым.Рэаліі» на ўмовах ананімнасці.

Апошнія навіны