Выйшаў першы трэйлер новага серыяла па сусвеце «Гульні тронаў»
- 9.10.2025, 21:33
«Рыцар Сямі Каралеўстваў» выйдзе 18 студзеня.
Новы серыял па сусвеце «Гульні тронаў» — «Рыцар Сямі Каралеўстваў» — выйдзе 18 студзеня на HBO Max. Апублікаваны першы трэйлер: у ім героі зборніка Джорджа Марціна «Павесць пра Дунка і Эга» прадстаюць ва ўсёй красе.
Галоўныя ролі ў серыяле выконваюць Пітэр Клэфі і Дэкстэр Сол Ансэл. Першы сезон заснаваны на аповесці «Межавы рыцар», у якой Дункан пасля смерці гаспадара накіроўваецца на рыцарскі турнір, а па дарозе сустракае хлопчыка па імені Эг, — той становіцца яго збраяносцам. Пазней высвятляецца, што Эг — прынц з Таргарыенаў.