BE RU EN

Зяленскі: Украінская дальнабойная зброя становіцца прыкметна якасней

  • 9.10.2025, 20:49

Кіеў мае ясныя планы на бліжэйшыя месяцы, каб маштабаваць яго прымяненне.

Украінская дальнабойная зброя становіцца прыкметна якасней, і дзяржава пастаянна дзеля гэтага працуе. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у сваім вячэрнім звароце.

«Вельмі падрабязна абмеркавалі з ваенным камандаваннем прымяненне нашай дальнабойнай зброі — прымяненне нашых ракет, нашых дронаў. Некаторыя рэчы, якія датычацца вытворчасці, паставак у армію, трэніровак нашых экіпажаў», — сказаў Зяленскі.

Ён таксама заявіў, што Украіна мае ясныя планы на бліжэйшыя месяцы, каб маштабаваць прымяненне дальнабойнай зброі.

«Украінская трапнасць ужо бачная, яе павінна быць больш. Гэта цалкам справядліва, што Украіна наносіць удары ў адказ, прыцэльныя ўдары. І, у адрозненне ад Расіі, мы ведаем, чаго хочам дасягнуць — міру», — падсумаваў Зяленскі.

Апошнія навіны