Самалёт «Белавія», што ляцеў у Анталью, прызямліўся ў Саратаве
- 9.10.2025, 19:41
Названая прычына.
6 кастрычніка самалёт авіякампаніі «Белавія» Boeing 737-800 (бартовы нумар EW-455PA), які выконваў рэйс з Мінска ў Анталью, здзейсніў пасадку ў расійскім Саратаве з-за пагаршэння самаадчування пасажыраў на борце.
Паводле дадзеных тэлеграм-канала AVIAINCIDENT, а 04:50, знаходзячыся ў зоне адказнасці Самарскага рэгіянальнага цэнтра ЕС ОрВД, экіпаж паведаміў пра хворых пасажыраў.
Праз пяць хвілін, а 04:55, у раёне ПДЗ ПЕЛНЕ камандзір прыняў рашэнне выканаць незапланаваную пасадку ў аэрапорце Саратаў (Гагарын) і выклікаў медыцынскую дапамогу. Сігналы «Тэрміновасць» і «Бядства» не падаваліся.