BE RU EN

Беларускі хакеіст набраў першае ачко ў НХЛ

  • 9.10.2025, 13:08

У першым жа матчы сезону.

У першым матчы рэгулярнага сезону НХЛ «Вашынгтон Кэпіталз» на сваім лёдзе пацярпеў паразу ад «Бостан Брўінз» з лікам 1:3.

Аднак у гэтым выніку можна знайсці пэўны пазітыў для нашага гледача.

Беларускі форвард Аляксей Пратас, які выступаў на правым флангу першага звяна разам з Аляксандрам Авечкіным і Дыланам Строўмам, стаў аўтарам адзінай рэзультатыўнай перадачы ў складзе сталічнай каманды.

На 47-й хвіліне менавіта яго перадача дапамагла «Кэпіталз» адкрыць лік сваім галам у сезоне.

Апошнія навіны