У Мінску з малатка прадаюць ювелірны цэнтр
- 9.10.2025, 4:21
Названая стартавая цана.
У Мінску на аўкцыён выставілі ювелірны цэнтр «Мономах» кампаніі «Йонкер». Аб'ява апублікавана на сайце «БелЮрОбеспечения», перадае «Зеркало».
Плошча адміністрацыйна-гандлёвага памяшкання — 712,5 м². Яно размешчана на вуліцы Крапоткіна, 72−1.
Сярод абцяжаранняў указаныя заклад, іпатэка, дагавор арэнды, забарона на здзяйсненне рэгістрацыйных дзеянняў.
Стартавая цана аб'екта — 2,36 млн рублёў.
Уладальнікам і даўжніком пазначаная кампанія «Йонкер». Пры гэтым у гандлёвым рэестры, паводле дадзеных за верасень, крама ў тым жа будынку — па адрасе Крапоткіна, 72 — лічылася за фірмай «Белсервисдом». Ёй належыць таварны знак «Мономах».