Зяленскі распавёў пра поспехі контрнаступу ЗСУ
- 8.10.2025, 22:01
З пачатку Добрапольскай аперацыі расійскія войскі ўжо панеслі больш за 12 тысяч страт.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выслухаў даклад галоўнакамандуючага ЗСУ Аляксандра Сырскага. Асаблівая ўвага была нададзена Добрапольскай аперацыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік дзяржавы падчас вячэрняга відэазвароту ў сераду, 8 кастрычніка.
«Доўгі даклад сёння быў і ад галоўнакамандуючага Аляксандра Сырскага — амаль гадзіну мы з ім размаўлялі — па ўсіх франтавых напрамках, па падрыхтоўцы нашых брыгад, па забеспячэнні. Асаблівая ўвага цяпер, вядома, Добрапольскай аперацыі, контрнаступальнай аперацыі», — сказаў Зяленскі.
Паводле слоў прэзідэнта, ад пачатку і да сёння расіяне ўжо маюць больш за 12 тысяч страт, і гэта толькі ў раёнах Пакроўска, у раёнах Добрапольля, менавіта за перыяд з 21 жніўня.
«З гэтых 12 тысяч у іх больш за 7200 — беззваротныя страты. Абароняемся таксама на ўсіх іншых напрамках. Куп'янск — хачу падзякаваць кожнаму нашаму воіну, які цяпер ваюе ў горадзе і ў яго ваколіцах. Навапаўлаўскі напрамак таксама няпросты, і там працягваюцца нашы актыўныя абарончыя дзеянні, сапраўды ёсць нядрэнныя вынікі», — дадаў Зяленскі.