Рэйтынг даверу да Макрона абваліўся да рэкордных 14%
- 8.10.2025, 20:17
Апытанне.
Рэйтынг даверу да прэзідэнта Францыі Эмманюэля Макрона ўпалі на фоне палітычнай нестабільнасці, выкліканай зменай прэм’ер-міністраў.
Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання кампаніі Elabe па замове выдання Les Echos.
Згодна з апытаннем, толькі 14% французаў давяраюць здольнасці Макрона эфектыўна вырашаць праблемы, што стаяць перад Францыяй, — на 3 працэнтныя пункты менш, чым месяц таму.
У цэлым рэйтынг даверу да прэзідэнта Францыі абваліўся на 7 пунктаў за два месяцы і на 13 — з сакавіка 2025 года.
З рэйтынгам даверу ў 14% Эмманюэль Макрон пабіў свой рэкорд непапулярнасці і зраўняўся з рэкордам свайго папярэдніка, Франсуа Аланда, дасягнутым былым сацыялістычным кіраўніком дзяржавы ў лістападзе 2016 года.
У той жа час у цэлым 82% рэспандэнтаў сказалі, што не давяраюць дзейнаму прэзідэнту Францыі, прычым 59% «зусім не давяраюць». Для параўнання: у лістападзе 2018 года, у разгар пратэстаў «жоўтых камізэлек», зусім не давяралі Макрону 51%.
Прэзідэнт Elabe Бернар Сананэс сказаў, што ў апытанні Макрона найчасцей абвінавачвалі ў адарванасці ад французаў, пагардзе да выбарцаў і празмернай увазе да міжнародных пытанняў.
Як вядома, палітычны крызіс у Францыі абвастрыўся з 6 кастрычніка, калі нядаўна прызначаны прэм’ер Себасцьен Лекорню падаў у адстаўку.