BE RU EN

Украінскі Су-27 ЗСУ знішчыў штаб расійскіх акупантаў у Бахмуце

  • 8.10.2025, 16:56

Ліквідаваныя афіцэры каманднага складу.

Пілот украінскага Су-27 высокадакладнай авіябомбай GBU-62 знішчыў камандны пункт акупантаў у Бахмуце.

Як паведамляе «Цензор.НЕТ», відэазапіс паспяховай атакі ўкраінскага ваяра апублікаваны ў сацыяльных сетках.

«Нашы асы на Су-27 дакладным ударам #GBU62 знішчылі варожы КП у Бахмуце. Вораг нядаўна толькі змог разграбаць два папярэднія ўдары, а тут — свежанькі зайшоў. Паводле перахопаў, удар быў дастаткова эфектыўным, зноў кагосьці важнага прысыпалі», — адзначае ў каментары аўтар публікацыі.

Апошнія навіны