Арына Сабаленка перамагла ў першым матчы на турніры ў Ухані
- 8.10.2025, 15:32
Беларуска з цяжкасцю абыграла славачку Рэбекку Шрамкову.
Лідар сусветнага рэйтынгу тэнісістак Арына Сабаленка пачала абарону тытула на прэстыжным турніры WTA 1000 у кітайскім Ухані.
У матчы другога круга беларуска змагалася з прадстаўніцай Славакіі Рэбеккай Шрамковай (68-я ракетка).
Паядынак працягваўся 1 гадзіну 58 хвілін. Сабаленка адзначылася 7 эйсамі, 4 падвойнымі памылкамі і рэалізавала 10 брэйкаў.
Яе суперніца зрабіла 9 падач навылет, дапусціла 5 падвойных памылак і здолела адбіць 4 брэйкпойнты.
Матч завяршыўся з лікам 4:6, 6:3, 6:1 на карысць беларускай.
У трэцім крузе турніру Арына Сабаленка сустрэнецца з расіянкай Людмілай Самсонавай (20-я ракетка свету), якая раней перамагла амерыканку Сафію Кенін (28-я) – 3:6, 6:3, 6:1.
Для беларускай гэта першы турнір пасля перамогі на Адкрытым чэмпіянаце ЗША – 2025.