У Польшчы прызямліўся паветраны шар з грузам беларускіх цыгарэт
- 8.10.2025, 10:40
Гэта адбылося за 30 км ад мяжы з Беларуссю.
У Польшчы, непадалёк ад мяжы з Беларуссю, прызямліўся паветраны шар з кантрабандай, паведамляе RMF24.
Паветраны шар з кантрабандай, верагодна, цыгарэтамі, апусціўся ў Альшэве ў Падляскім ваяводстве. Як адзначаецца, гэта ўжо не першы інцыдэнт такога тыпу за апошнія дні.
Месца, дзе знайшлі паветраны шар, знаходзіцца больш чым за 30 км ад мяжы з Беларуссю. На месцы здарэння працуе паліцыя.
Як высветліў вяшчальнік, яшчэ адзін кантрабандны паветраны шар быў знойдзены ў Беластоку — адміністрацыйным цэнтры Падляскага ваяводства.