Якое будзе надвор’е ў Беларусі 8 кастрычніка
- 7.10.2025, 22:17
Без істотных ападкаў, месцамі замаразкі.
Беларусам паведамілі, якога надвор’я чакаць у краіне 8 кастрычніка. Пра гэта паведамляе Белгідрамет.
Згодна з прагнозам, будзе воблачна з праясненнямі. Істотных ападкаў не чакаецца, толькі месцамі на паўднёва-ўсходзе Беларусі магчымыя невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах папярэджваюць пра туман. Вецер слабы.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 да плюс 7 градусаў, на паўднёва-ўсходзе краіны — да плюс 10 градусаў. Месцамі прагназуюцца замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў. Тэмпература паветра ўдзень будзе складаць ад плюс 12 да плюс 18 градусаў.