BE RU EN

Новыя аўтобусныя рэйсы ў Польшчу і Літву будуць курсіраваць з Мінска

  • 7.10.2025, 22:01

З 10 кастрычніка.

Новыя рэйсы ў Польшчу і Літву пачнуць курсіраваць ужо з пятніцы, 10 кастрычніка, квіткі на іх ужо ў продажы, паведамілі ў сэрвісе «Атлас».

Мінск — Беласток

З Мінска да Беластока можна будзе даехаць за 105 рублёў. У кампаніі адзначылі, што Беласток сёння застаецца самым даступным напрамкам для паездак у ЕС.

Пакуль аўтобус будзе курсіраваць толькі па пятніцах. Ад'езд з Мінска — у 21:15. Паводле раскладу паездка зойме каля 9 гадзін, але варта ўлічваць мяжу: на гэтым напрамку чэргі — звычайная справа.

У Мінск з Беластока аўтобус будзе адпраўляцца па нядзелях у 19:40.

Мінск — Каўнас

Новы рэйс Мінск — Каўнас праходзіць адразу праз два літоўскія аэрапорты — у Вільнюсе і Каўнасе.

Адпраўленне аўтобуса з Мінска — у 04:00. У Каўнас, на канчатковы прыпынак, аўтобус паводле раскладу прыбывае ў 12:30. Час у дарозе — 8 гадзін 30 хвілін.

— Чэргаў на мяжы з Літвой апошнім часам не фіксуецца, таму аўтобус ідзе дакладна паводле раскладу, — адзначаюць у «Атласе».

Назад з Каўнаса аўтобус выязджае ў 22:30. У 23:15 ён заязджае ў мясцовы аэрапорт, у 00:30 — у паветраную гавань Вільнюса.

На гэтым рэйсе працуе не маршрутка, а паўнафарматны камфортны аўтобус. Пакуль ён курсіруе праз дзень, але ў будучыні шчыльнасць рэйсаў можа ўзрасці.

Кошт паездак на гэтыя рэйсы зніжаны. Цяпер квіток з Мінска да Каўнаса можна набыць за 280 рублёў. Звычайная цана складае 330—350 рублёў.

Апошнія навіны