BE RU EN

Аліеў прапанаваў цюркскім краінам правесці сумесныя ваенныя вучэнні

  • 7.10.2025, 18:19

Манэўры могуць прайсці ў 2026 годзе.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прапанаваў краінам — удзельніцам Арганізацыі цюркскіх дзяржаў правесці ваенныя вучэнні ў 2026 годзе. Яго словы цытуе агенцтва «Азертадж».

Ён нагадаў пра шырокае супрацоўніцтва цюркскіх краін адразу ў некалькіх сферах, у тым ліку ваеннай і абароннай.

«Прапонуем правесці ў 2026 годзе ў Азербайджане сумесныя ваенныя вучэнні дзяржаў — членаў Арганізацыі цюркскіх дзяржаў», — сказаў ён.

12-ы саміт Арганізацыі цюркскіх дзяржаў праходзіць у горадзе Габала. У арганізацыю ўваходзяць: Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан, Турцыя і Узбекістан.

Апошнія навіны