BE RU EN

Заначкі беларусаў з пачатку года апусцелі ўжо на $1,2 мільярда

  • 7.10.2025, 14:17

Беларусы застаюцца чыстымі прадаўцамі валюты.

У верасні чарговы раз фізічныя асобы прадалі замежнай валюты больш, чым набылі, паводле даных Нацыянальнага банка Беларусі.

Аб'ём іх куплі валюты склаў 1,133 млрд долараў, продажу — 1,322 млрд. У выніку чысты продаж замежнай валюты ў наяўнай і безнаяўнай форме беларусамі склаў 189,2 млн долараў. А ўсяго з пачатку года гэта сума дасягнула ўжо 1,2 млрд долараў.

А вось у карпаратыўным сектары сітуацыя супрацьлеглая.

Суб'екты гаспадарання ў верасні набылі валюты на 3,727 млрд і прадалі на 3,351 млрд долараў. Чыстая купля склала 375,5 млн долараў. З пачатку 2025 года карпаратыўны сектар з'яўляецца чыстым пакупніком валюты на 1,8 млрд долараў.

Апошнія навіны