«У мяне проста шок»
- 6.10.2025, 21:17
Беларуска здзівілася кошту зімовага дзіцячага адзення.
Блогерка наведала адну з крам у Наваполацку і засталася незадаволенай цэнай на дзіцячае адзенне. Яе ролік у TikTok выклікаў бурнае абмеркаванне ў сетцы. Свае каментары пакінулі больш за 200 карыстальнікаў, перадае «Точка».
«Цэны зімовыя — проста конскія. Я памятаю, той восенню было Br169, а гэтай — ужо Br199 за дакладна такі ж камбінезон. Курткі па Br100. У мяне проста шок», — падзялілася меркаваннем аўтарка роліка.
Таксама яна пералічыла некаторыя цэны на дзіцячыя зімовыя курткі і камбінезоны: Br159, Br139, Br99 і Br74. «Далей — можна не глядзець, — рэзюмавала яна. — У тым годзе так не нахабелі».