Зяленскі: ЗША разблакавалі закупкі Patriot для Украіны
- 6.10.2025, 19:16
Не толькі ракет, але і сістэм.
ЗША разблакавалі магчымасць закупак для Кіева сістэм СПА Patriot і ракет для іх, паведаміў на прэс-канферэнцыі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Амерыканцы разблакавалі магчымасці закупкі Patriot, не толькі ракет, але і сістэм. І пытанне выключна ў грошах. То бок плюсы, бачыце, ёсць і мінусы», — цытуе яго выданне «Новини.Live».
Абарана Украіны ўзімку залежыць ад ракет для СПА, якія ў значнай ступені закупляюцца ў ЗША, напісаў пазней у сваім тэлеграм-канале Зяленскі. Сярод саюзнікаў Кіева ёсць «вельмі адказныя краіны», якія гэта разумеюць і далі фінансаванне ў межах праграмы PURL (Prioritised Ukraine Requirements List — Спіс прыярытэтных патрэб Украіны). Ён пералічыў Германію, Нідэрланды, Канаду, Швецыю, Данію, Нарвегію, Бельгію, краіны Балтыі і іншыя.
Паводле слоў Зяленскага, Кіеў пачаў паўторныя перамовы з саюзнікамі наконт іх укладу ў закупку ўзбраенняў. «Бо мы не бачым хуткасці ад іншых краін. На жаль. Таму сітуацыя на сёння залежыць ад гэтых краін», — сказаў прэзідэнт Украіны.