BE RU EN

ГУР ліквідавала расійскіх акупантаў на двух напрамках

  • 6.10.2025, 19:01

«Плашчы-невідзімкі» не спрацавалі.

Украінская разведка ліквідавала расійскіх акупантаў на Запарожскім і Ліманскім напрамках фронту.

Аб гэтым паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны.

Як паведамілі ў разведцы, акупанты спрабавалі схавацца ў так званых «плашчах-невідзімках», каб перамяшчацца па палях уначы. Аднак гэта не спрацавала.

«Майстры Дэпартамента актыўных дзеянняў ГУР МА Украіны выяўляюць расійскую пяхоту — у плашчы ці без яго, маскавітаў чакае расплата», — пішуць у разведцы.

На відэа паказаны кадры выніковай баявой працы на Запарожскім і Ліманскім напрамках фронту за мінулы тыдзень:

ліквідацыя пяхоты расійскай акупацыйнай арміі;

разгром варожых пазіцый;

знішчэнне маскавіцкага транспарту;

ваеннай тэхнікі і дронаў.

Апошнія навіны