BE RU EN

Стаў вядомы прысуд сузаснавальніку Wargaming

  • 6.10.2025, 17:37

Яго асудзілі паводле трох крымінальных пратэстных артыкулаў.

Сузаснавальніка Wargaming Мікалая Кацелапава завочна прыгаварылі да 13 гадоў калоніі, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Акрамя таго, яму прысудзілі штраф у памеры 50 000 базавых велічынь (2 100 000 рублёў).

Яго асудзілі паводле трох крымінальных пратэстных артыкулаў — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (частка 1 артыкула 361-2 КК), паўторнае «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (частка 2 артыкула 361-2 КК), «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» (частка 2 артыкула 290-1 КК).

Раней праўладныя каналы і дзяржаўныя СМІ пісалі пра тое, што Мікалай перавёў «сотні тысяч долараў» у крыптавалюце на розныя ініцыятывы, якія беларускія ўлады лічаць «экстрэмісцкімі».

Апошнія навіны