Tesla вывучае новае рашэнне адной з самых складаных праблем Cybertruck
- 6.10.2025, 17:25
Незвычайная канструкцыя прызначана павысіць эфектыўнасць буксіроўкі.
Кампанія Tesla знайшла арыгінальнае рашэнне адной з галоўных праблем свайго Cybertruck — зніжэння эфектыўнасці пры буксіроўцы прычэпаў. Вытворца падаў у ЗША патэнт на надзімны аэрадынамічны дэфлектар, які павінен палепшыць абцякальнасць аўтамабіля падчас буксіроўкі, піша Interesting Egineering (пераклад — сайт Charter97.org).
Патэнт пад назвай апісвае сістэму паветраных камер і помпаў, убудаваных у кузаў Cybertruck. Пры неабходнасці прылада разгортваецца і надзімаецца, утвараючы паўцвёрды клінападобны спойлер, які накіроўвае паток паветра над і вакол прычэпа, зніжаючы турбулентнасць і аэрадынамічнае супраціўленне.
Выраб зроблены з трывалага матэрыялу, які выкарыстоўваецца для сапбордаў і ратавальных камізэлек. У неактыўным стане ён кампактна захоўваецца ў кузаве, а пры неабходнасці хутка разгортваецца. Мацаванне ажыццяўляецца з дапамогай накіроўвальных рэек, магнітных фіксатараў або хутказдымных заціскаў.
Такое рашэнне можа значна павялічыць запас ходу пры буксіроўцы, паколькі аэрадынамічнае супраціўленне — адна з галоўных перашкод для электрапікапаў. Для традыцыйных бензінавых грузавікоў гэта не настолькі крытычна, бо яны могуць хутка запраўляцца, тады як электрамабілі патрабуюць больш часу і выдаткаў на падзарадку.