Кашпіроўскі спрабаваў вылечыць у сябе рак і трапіў у бальніцу
- 6.10.2025, 12:30
Ён не можа размаўляць.
Экстрасэнса Анатоля Кашпіроўскага тэрмінова шпіталізавалі ў Маскве. Па інфармацыі Telegram-канала Baza, 86-гадоваму экстрасэнсу стала дрэнна на фоне развіцця анкалагічнага захворвання.
Як паведамляе Telegram-канал, Кашпіроўскаму патрабуецца чарговы курс тэрапіі, у найбліжэйшыя тыдні ён будзе праходзіць лячэнне.
«Ён цяпер у санаторыі, размаўляць не можа», — спасылаецца Baza на акружэнне тэлепата.
Таксама Telegram-канал паведамляе, што Кашпіроўскі спрабаваў вылечыць сябе ўласнымі метадамі, але гэта не дапамагло, і сітуацыя са здароўем рэзка пагоршылася.
«Тэлепат доўгі час пакутаваў ад боляў у брушной поласці, але адмаўляўся звяртацца да лекараў па дапамогу. Лячыўся сам. Аднак цяпер яму рэзка стала дрэнна, і давялося тэрмінова ехаць у бальніцу. У выніку дыягностыкі высветлілася, што ён моцна запусціў анкалагічнае захворванне, і паражаных участкаў у брушной поласці аказалася вельмі шмат», — піша Baza.
Таксама ў публікацыях гаворыцца, што Кашпіроўскаму прызначылі прамянёвую тэрапію, аднак сам ён нібыта лічыць, што яна ўжо наўрад ці яму дапаможа.