BE RU EN

Цэны на салодкае шакіруюць беларусаў

  • 6.10.2025, 10:00

Цукеркі ўжо як далікатэс.

Блогерка шакавала падпісчыкаў цэнамі на навінкі ў краме Green у Полацку. Там у продажы з'явіліся ягады і садавіна ў шакаладзе. «Дачакаліся навінак — лепш бы і не чакалі», — пракаментавала блогерка.

Яна паказала банан у малочным шакаладзе коштам 35 рублёў за 130 грамаў, жымаласць у малочным шакаладзе — 38 рублёў за адну штуку або 296 — за кілаграм. Блогерка знайшла ў халадзільніку і суніцу ў шакаладзе: 44 рублі за 60 грамаў, гэта значыць 721 рубель за кілаграм.

Карыстальнікі TilkTok былі шакіраваныя цэнамі. Беларусы, судзячы па каментарыях, усё радзей могуць дазволіць сабе нават цукеркі.

Апошнія навіны