BE RU EN

Мерц расказаў, каго падазрае ў атаках дронаў

  • 6.10.2025, 9:15

Заява нямецкага канцлера.

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што, на яго думку, за палётамі многіх беспілотнікаў, заўважаных над Германіяй, стаіць Расія.

Заяву нямецкага канцлера прыводзіць DW.

З-за беспілотнікаў галоўны аэрапорт Мюнхена закрывалі ў выходныя, што прывяло да адмены многіх рэйсаў і пакінула тысячы пасажыраў без магчымасці вылету.

«Мы мяркуем, што за большасцю гэтых палётаў беспілотнікаў стаіць Расія», — заявіў Мерц.

Нямецкі лідар назваў колькасць уварванняў у іншыя еўрапейскія краіны беспрэцэдэнтнай — нават у параўнанні з перыядам халоднай вайны.

Апошнія навіны