BE RU EN

Лукашэнка скардзіўся Пуціну на кітайцаў?

  • 6.10.2025, 9:02

Дыктатар заявіў пра «дэмпінг».

На апошняй сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным Аляксандр Лукашэнка «абазначыў яму праблему недабрасумленнай канкурэнцыі на рынку прамысловых тавараў і машынабудаўнічай прадукцыі», — заявіў у інтэрв’ю дзяржаўнаму ТБ кіраўнік адміністрацыі правіцеля Дзмітрый Крутой.

Паводле яго слоў, на рынках Беларусі і РФ «ёсць дэмпінгавыя пастаўкі, ёсць дублюючыя вытворчасці»: «Працэсы, якія адбываюцца ў апошнія тры гады, ствараюць вельмі сур’ёзнае напружанне для нашых традыцыйных вытворцаў, мы бачым пэўнае прасяданне рынку».

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін апошні раз праводзілі перамовы ў Маскве 25 верасня.

Адзначым, грузавікі Мінскага аўтамабільнага завода на расійскім рынку выцясняюць кітайскія вытворцы.

Апошнія навіны