Z-блогер: Расійскі штурмавік жыве 12 дзён
- 6.10.2025, 11:30
Галоўная прычына гібелі акупантаў — украінскія дроны.
Z-прапагандыст Уладзімір Раманаў распавёў праўду пра незайздросны лёс расійскіх штурмавікоў. Сам ён адмаўляецца падпісваць кантракт з Мінабароны РФ.
Прапагандыст кажа, што калі падпіша кантракт, яго адразу адправяць у штурмавікі, хаця ён скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію па курсе «інструктар ваеннай медыцыны», а таксама мае навыкі працы з дронамі і поўны камплект асабістага рыштунку.
Ён з матэматычнай дакладнасцю падлічыў жыццёвы цыкл расійскага добраахвотніка ад дня падпісання кантракта да смерці. Гэта 12 дзён.
1 дзень: падпісвае кантракт і прыбывае на палігон;
2‑11 дзень: падрыхтоўка на палігоне;
12 (апошні) дзень: заліўка на пазіцыі.
«На гарачых участках — з двух байцоў да пазіцыі даходзіць адзін. У лепшым выпадку», — кажа Раманаў. Галоўная прычына гібелі расійскіх вайскоўцаў — украінскія дроны.