BE RU EN

Кіраўнік БелАЭС раскрыў месца пляцоўкі для захоўвання адпрацаваных ядзерных адходаў

  • 5.10.2025, 21:25

Адпрацаванае ядзернае паліва будуць накіроўваць на перапрацоўку ў Расію, а затым вяртаць у Беларусь.

Генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Бабовіч раскрыў у эфіры тэлеканала СТВ, дзе знаходзіцца адпрацаванае ядзернае паліва, і расказаў пра месца пляцоўкі для захоўвання адпрацаваных ядзерных адходаў.

Паводле слоў Бабовіча, паліва, што адпрацавала свой тэрмін, захоўваецца ў басейне вытрымкі. А ён знаходзіцца ўнутры кантэйнмента рэактарнага аддзялення.

Што да планаў па перапрацоўцы адпрацаванага ядзернага паліва, то спачатку яго накіруюць на перапрацоўку ў Расію, а затым вернуць у Беларусь.

«Яны (адходы. – Рэд.) будуць перапрацаваныя да неабходнага паніжанага ўзроўню актыўнасці, пасля чаго праз пэўны час вернуцца да нас у краіну і тут будуць пахаваныя».

Сяргей Бабовіч дадаў, што гэта агульнасусветная практыка, а самі адходы вельмі кампактныя. Але сам працэс перапрацоўкі займае «вельмі працяглы перыяд, гэта будуць дзесяцігоддзі». Праўда, пакуль пляцоўка для захоўвання толькі выбіраецца з улікам тых жа параметраў па грунце.

«Лакацыя непасрэдна побач з намі, або крыху далей. Гэта ўжо дэталі», — адзначыў спікер.

Апошнія навіны