BE RU EN

Кіраўнік Пентагона адрэагаваў на папулярны мем пра «індэкс піцы» ў ЗША

  • 5.10.2025, 21:18

У ЗША актывісты адсочваюць колькасць замоваў піцы ў найбліжэйшых да Пентагона рэстаранах.

Кіраўнік Міністэрства вайны ЗША Піт Хэгсет у інтэрв'ю Fox News адрэагаваў на папулярны мем пра рост «індэксу піцы» ў ведамстве ў перыяды крызісаў, сказаўшы, што гэта ён забяспечвае супрацоўнікаў правізіяй.

«Я не толькі не хаджу ў кафетэрый, яшчэ я замаўляю ў выпадковыя дні шмат піцы, каб усіх зблытаць», — расказаў ён.

Паводле ягоных слоў, ён ведае пра стварэнне канала ў сацсетцы X, дзе актывісты адсочваюць колькасць замоваў піцы ў найбліжэйшых да Пентагона рэстаранах у вячэрні час або ў выходныя дні і робяць высновы пра крызісы, якія прымушаюць чыноўнікаў і вайскоўцаў затрымлівацца на працы.

Кіраўнік ведамства дадаў, што ў пятнічныя вечары прыхільнікі тэорыі фіксуюць рост замоваў, аднак насамрэч Хэгсет наўмысна «ламае гэтую сістэму».

Апошнія навіны