BE RU EN

Пад Слуцкам згарэла 150 тон саломы

  • 5.10.2025, 20:05

Дзеці пасваволілі з агнём.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі паведаміла пра пажар на полі каля аграгарадка Лучнікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

Пра пажар скірты саломы выратавальнікі атрымалі звесткі ў 15:43 суботы, 4 кастрычніка. Агонь знішчыў 150 тон саломы ў рулонах.

«Пацярпелых няма. Прычына пажару — шаласць дзяцей з агнём», — канстатавалі ў МНС.

Апошнія навіны