BE RU EN

У Польшчы паведамілі новыя падрабязнасці пра рэшткі дрона, знойдзеныя каля Варшавы

  • 5.10.2025, 14:47

Экспертыза працягваецца.

Няма ніякіх прыкмет таго, што аб’ект, падобны да дрона, які быў знойдзены ў суботу ўвечары ў польскай вёсцы Зарэмбы Вархолы ў Мазавецкім ваяводстве, з’яўляецца новым.

Пра гэта стала вядома RMF FM.

Польскія службы папярэдне выключылі, што гэта быў беспілотнік, які мог упасці на тэрыторыі Польшчы ў выніку нядаўніх расійскіх атак ва Украіне.

Як высветліў рэпарцёр RMF FM, аб’ект быў разбіты на кавалкі, і яго часткі знаходзіліся ў полі. Непадалёк ад месца, дзе яго знайшлі, быў толькі пусты дом.

На месцы, дзе быў знойдзены неапазнаны аб’ект, працягваецца экспертыза і мерапрыемствы з удзелам пракурора і вайсковай паліцыі.

У справе будзе прызначаны эксперт, які вызначыць, ці сапраўды гэта беспілотнік, калі ён упаў на польскую тэрыторыю і пры якіх абставінах ён туды трапіў.

Пакуль службы не пацвердзілі, ці з’яўляецца ён адным з беспілотнікаў, якія парушылі паветраную прастору Польшчы ў ноч з 9 на 10 верасня падчас нападу Расіі на Украіну.

Апошнія навіны