BE RU EN

У цэнтры Мінска ў Свіслач скідалі забруджаныя сцёкавыя воды

  • 5.10.2025, 13:52

Гэта адбылося ў раёне ЦЭЦ-2, недалёка ад пачатку вуліцы Маякоўскага.

У Сеціве з’явілася відэа, дзе брудная вада трапляе проста ў Свіслач з выпускнога калектара. Гэта адбылося ў раёне ЦЭЦ-2, недалёка ад пачатку вуліцы Маякоўскага, перадае «Еўрарадыё».

Спецыялісты ўзялі ўзоры ў месцы скіду, а таксама вышэй і ніжэй па цячэнні. На гэты момант скід бруднай вады спынены. Факт гібелі рыбы не зафіксаваны.

Прадстаўнікі аварыйных службаў пачалі абследаванне калектара і бліжэйшых будаўнічых пляцовак для вызначэння яго крыніцы. Мінгаркампрыроды распачаў разбіральніцтва.

Апошнія навіны