Ці прапускаюць у Мінску веласіпедыстаў?
- 4.10.2025, 17:55
Адказ на гэтае пытанне трапіў на відэа.
Мінскі веласіпедыст вырашыў праверыць, як на самой справе паводзяць сябе вадзіцелі на дарогах.
Нагадаем, цяпер веласіпедысты абавязаныя спешвацца на пешаходных пераходах. Многія аўтамабілісты скардзяцца, што гэтага не адбываецца, і раздражняюцца, калі веласіпедысты працягваюць ехаць.
Аўтар відэа задаўся пытаннем: а ці заўсёды самі вадзіцелі выконваюць правілы ў дачыненні да веласіпедыстаў?