«Пуцін зменіць сваю пазіцыю адносна вайны»
- 4.10.2025, 12:15
Палітолаг назваў умову.
Украіна актывізавала ўдары па стратэгічна важных аб’ектах краіны-агрэсара Расіі. Калі яны стануць масіраванымі, гэта можа паўплываць на пазіцыю крамлёўскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.
Пра гэта ў інтэрв’ю «Главреду» расказаў палітолаг, дырэктар Цэнтра аналізу і стратэгіі Ігар Чаленка. Паводле яго слоў, на гэта ёсць важкая прычына. Украіна будзе біць па тых аб’ектах, якія належаць непасрэдна атачэнню Пуціна — алігархату, прадстаўнікі якога сёння нясуць вельмі сур’ёзныя страты.
«Такая сітуацыя дакладна не рухаецца да выпраўлення, бо Расійская Федэрацыя не здольная абараніцца ад такой шырокай геаграфіі прымянення як украінскіх дронаў, так і ўжо часткова украінскіх ракет», — падкрэсліў ён.
Пуцін не зможа працягваць вайну без падтрымкі атачэння
Палітолаг растлумачыў, што чым больш будзе пакутаваць атачэнне Пуціна, тым больш праблематычным для дыктатара можа стаць працяг вядзення вайны ва Украіне.
«Мы ўжо бачым прыклад — не толькі Козак, які страціў пасаду і выступіў супраць вайны. Такіх людзей стане значна больш. Да таго ж трэба ўлічваць, што ўжо цяпер самі расіяне паведамляюць пра падзенне нафтагазавых даходаў федэральнага бюджэту больш як на 10%. Гэта самы нізкі паказчык за апошнія пяць гадоў», — дадаў Чаленка.
Таму цяпер унутры Расіі расце ўсведамленне таго, што ім «пераразаюць эканамічную пупавіну». А без устойлівай эканомікі вайна становіцца проста немагчымай.